Крысціна Ціманоўская прадставіла свой брэнд адзення
Крысціна Ціманоўская і Арсеній Зданевіч
Бягуха Крысціна Ціманоўская і яе муж Арсеній Зданевіч прадставілі калекцыю адзення пасля пераезду ў Варшаву. Брэнд называецца "Be Strong". Яго лозунг: “Гэта адзенне для моцных людзей”. Ён прысвечаны падзеям на Алімпіядзе-2021 у Токіа.
Ціманаўская на Алімпіядзе ў сацсетках абурылася тым, што яе паставілі бегчы іншую дыстанцыю. Кіраўніцтва каманды, спрабуючы замяць скандал, хацела сілай адправіць спартсменку ў Беларусь. Аднак Ціманоўская звярнулася за дапамогай да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У выніку дзяўчына накіравалася ў Польшчу.
Прынты для свайго брэнда яна склала з паведамленняў, якія атрымлівала ў сваю падтрымку пасля спробы дэпартацыі з Токіа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.