Крызіс не адменіць размеркаванне выпускнікоў
Выпускнікоў будуць размяркоўваць нават на прадпрыемствы, якія працуюць не поўны працоўны тыдзень з-за крызісу, і дзе заробак меншы за стыпендыю.
Нягледзячы на паўсюдныя крызісныя скарачэнні, скасоўваць размеркаванне выпускнікоў не збіраюцца. Наадварот, маладыя спецыялісты запатрабаваныя. Больш за тое – іх не хапае, а выпускнікам сельска-гаспадарчых ВНУ могуць нават павялічыць тэрмін размеркавання.
Пра гэта ў размове з Еўрарадыё расказаў кіраўнік пастаяннай камісіі Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ўладзімір Здановіч:
“Восьмага студзеня выйшла адна з пастановаў Савета Міністраў, якая тычыцца размеркавання выпускнікоў. Але справа ў тым, што яна тычыцца ў асноўным толькі тых людзей, якія размяркоўваюцца на сяло. Там прадугледжваецца, што яны будуць размяркоўвацца ў большай колькасці менавіта ў форме мэтавай падрыхтоўкі. З імі будзе заключацца дамова. І ў гэтым кантракце будзе агаворвацца працягласць адпрацоўкі па месцы размеркавання. Прычым магчыма ўстанаўленне больш доўгага тэрміну”.
У той жа час некаторыя размеркаваныя выпускнікі скардзяцца на сваю незапатрабаванасць. Так, адзін размеркаваны на завод “Дзяржынка” ў складзе “Інтэграла” скардзіцца на сайце Мінгарвыканкама на “бясконцыя пазапланавыя выходныя (часцей за ўсё па панядзелках і пятніцах), якія не аплачваюцца, – у выніку заробак рэдка даходзіць да 200 тысячаў рублёў”.
Нягледзячы на гэта, завод усё роўна патрабуе новых спецыялістаў. Навошта, калі прадпрыемства не можа паклапаціцца нават пра тых, хто ўжо ёсць – адказаў Еўрарадыё Начальнік бюро па кадрах завода “Інтэграл” Уладзімір Тышчанка. Ён сказаў, што прадпрыемства не вінаватае. Заробкі вызначае дзяржава, а выходныя сярод тыдня былі не тое што ў маладых спецыялістаў, а нават у самаго спадара Тышчанкі. Што зробіш – часы такія, кажа ён.
Уладзімір Тышчанка: “І мне далі выходныя. Ён яшчэ, можа, месяц адпрацаваў, а ёсць людзі па месяцы, дваццаць, трыццаць. Ну, што зробіш? Ну, такая сітуацыя. Мы ж дзяржаўнае прадпрыемства. У нас жа зацвярджаецца тарыфная сетка. Не намі ж яна зацвярджаецца, а ў рэспубліцы”.
Уладзімір Тышчанка прызнаўся Еўрарадыё, што, нягледзячы на праблемы, прастоі ды няпланавыя адпачынкі, запатрабаванасць у маладых спецыялістах усё адно ёсць, іх нават не хапае.
Уладзімір Тышчанка: “І ў нас былі выходныя – з 1-га па 12-га. Вось толькі выйшлі. Ёсць сітуацыі, і нас крызіс закрануў, аднак гэта на маладых спецыялістаў не паўплывала. Патрэба ў маладых спецыялістах ёсць, яна і будзе. Іншая справа, што прадпрыемства... ну, ёсць некаторыя праблемы, ну, прастойвае. Усякія ёсць сітуацыі. Тут нічога не зробіш. Але ж гэта таксама часовая з’ява”.
Прычым звольніцца з прадпрыемства з-за нездавальняючых умоваў выпускнік не можа. Аб патрэбе спецыялістаў нам паведамілі і на гадзіннікавым заводзе “Луч”. Паводле слоў начальніцы аддзела кадраў Ларысы Пронінай, ім трэба абнаўляць кадры, бо некаторыя ўсё жыццё адпрацавалі на заводзе і нават састарыліся тут.
Ларыса Проніна: “Нам сёння патрэбныя токары, фрэзероўшчыкі, шліфоўшчыкі, наладчыкі. І трэба ўлічваць, што паціху старэе насельніцтва ў нас. Многія як прыйшлі маладымі, яны і састарыліся ў нас і працуюць па сёння. Некаторым ужо і 70 год”.
Як расказаў Еўрарадыё былы міністр працы Аляксандр Сасноў, такая сітуацыя называецца структурным беспрацоўем – новыя спецыялісты і сапраўды могуць быць патрэбныя, аднак супрацоўнікаў некаторых іншых спецыяльнасцяў ў сувязі з крызісам прадпрыемствы могуць сабе дазволіць скараціць.
Аляксандр Сасноў: “Розніца заўсёды была і ёсць у несупадзенні патрэбы ў спецыялістах і іх наяўнасцю. Калі на прадпрыемствах замовы на новых спецыялістаў ідуць, то, можа быць, яны ім і патрэбныя. А тое, што будуць скарачацца іншыя спецыялісты, якія зараз не патрэбныя, іх жа не паставіш на новую працу. Гэта так званае структурнае беспрацоўе”.
Паводле слоў Уладзіміра Здановіча, ніякіх зменаў у заканадаўства аб размеркаванні сёлета ўжо чакаць не варта.
Уладзімір Здановіч: “Я думаю, што калі б штосьці мянялася, то ўжо да Новага года. Вось з практыкі маёй дэпутацкай дзейнасці – звычайна змены адбываюцца альбо да пачатку Новага года, альбо ў самыя першыя дні Новага года. А далей ужо, бліжэй да размеркавання, гэта, канечне, нерэальна”.
У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце таксама сказалі, што размеркавацца павінны будуць усе бюджэтнікі. Іншая справа – колькі на іх прыйдзе заявак. Пра гэта казаць яшчэ рана. Такім чынам, пяцікурснікам яшчэ не час уздыхаць з палёгкай. Наадварот – варта набраць у грудзі пабольш вольнага паветра. Адмяняць размеркаванне пакуль не збіраюцца.