Галоўнага ідэолага завода судзяць у Бярозе за пратэсты 2020 года


Дзяніс Дэмасюк у 2019 годзе (злева) і ў 2023-м (справа)

Дзяніс Дэмасюк у 2019 годзе (злева) і ў 2023-м (справа) / "Вясна / Брэст"

У судзе Бярозе за ўдзел у пратэстах 2020 года судзяць галоўнага ідэолага мясцовага завода, заўважылі брэсцкія праваабаронцы.

Суд над чатырма абвінавачанымі за вулічныя пратэсты чатырохгадовай даўніны пачаўся 20 снежня. Сярод абвінавачаных ёсць Дзяніс Дэмасюк. Ён займаў пасаду намесніка дырэктара па ідэалогіі ТАА "Белінвестторг-сплаў" — гэта завод у Белаазёрску Бярозаўскага раёна.

Пару месяцаў таму ў Бярозе асудзілі 10 чалавек за пратэсты, якія адбываліся ў горадзе 10 жніўня 2020 года. Усім ім прысудзілі тэрміны ў калоніі. Праваабаронцы адзначаюць, што фактычна людзей судзяць за рэалізацыю свайго права на мірны пратэст.

Суды за вулічныя паслявыбарныя пратэсты працягваюцца ў Беларусі ўжо пяты год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі