У аўторак у Беларусі будзе да -6 градусаў, чакаецца мокры снег

У снежні ў Беларусі

У снежні ў Беларусі / t.me/narachanka/

У аўторак, 24 снежня, у Беларусі чакаюцца снег і мокры снег — у дзённыя гадзіны толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабыя галалёд і туман, а таксама пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -6 на ўсходзе краіны да +2 на захадзе (у Мінску — 2-4 градусы марозу), удзень — ад -3 да +3 (у сталіцы — ад -1 да +1).

У сераду невялікія ападкі (мокры снег і дождж) магчымыя толькі ўначы і раніцай на ўсходзе. У начныя гадзіны чакаецца ад 0 да -6 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -3 да +3. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў чацвер.

У аўторак у Беларусі будзе да -6 градусаў, чакаецца мокры снег
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі будзе да -6 градусаў, чакаецца мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі