Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў усіх пяцярых кандыдатаў у прэзідэнты

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама / ЦВК Беларусі

ЦВК абвясціў, што ўсе пяцёра ўдзельнікаў "выбараў-2025" набралі больш за 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне. Пра гэта было абвешчана на пасяджэнні, на якім зарэгістравалі кандыдатаў у прэзідэнты.

У Сяргея Сыранкова афіцыйна налічылі больш за 125 тысяч прызнаных подпісаў, Аляксандра Хіжняка — амаль 113 тысяч, Ганны Канапацкай — больш за 121 тысячу, Алега Гайдукевіча — больш за 134 тысячы. У Аляксандра Лукашэнкі ЦВК налічыў больш за 2 мільёны 518 тысяч подпісаў.

"Выбары" прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Выбарчая кампанія праходзіць ва ўмовах жорсткага палітычнага ціску, вынішчэння ўсіх апазіцыйных партый, "зачысткі" грамадзянскай супольнасці. Дэмакратычныя сілы назвалі гэтую кампанію "бязвыбарамі" і заклікалі ігнараваць яе ці галасаваць супраць усіх.

Некаторыя з еўрапейскіх краін ужо абвясцілі, што не будуць прызнаваць ні самі выбары, ні іх вынікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі