Ксенія Сабчак тры гадзіны размаўляла ў Мінску з Лукашэнкам (фота)

Як напісала Ксенія Сабчак у твітары, яна размаўляла з Аляксандрам Лукашэнкам 3 гадзіны: "2 гадзіны 15 хвілін у кадры і 45 хвілін-off the record сам на сам". "Мая журналісцкая мара здзейснілася!", — піша Ксенія. Яна паведаміла, што тэлеверсія інтэрв'ю з Лукашэнкам выйдзе на "Дожде" 21 траўня а 20-й гадзіне паводле маскоўскага часу.



У анонсе адзначаецца, што гаворка пойдзе пра падзеі ва Украіне і Крыме, пра адносіны Беларусі і Расіі, пра справу гендырэктара "Уралкалія" Баўмгертнера, пра адносіны Лукашэнкі з Пуціным, Мядзведзевым і Беразоўскім.

Галоўны рэдактар тэлеканала "Дождь" Міхаіл Зыгар напісаў у твітары, што ўвечары, верагодна, з Сабчак, збіраецца наведаць хакейны матч зорак савецкага хакея з удзелам каманды Лукашэнкі, а таксама гульню зборных Беларусі і Расіі.

Лукашэнка распавёў Сабчак пра развод з жонкай
 

Фота з твітара Ксеніі Сабчак і Міхаіла Зыгара
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі