“Кубань” прайграла ў першым матчы пад кіраўніцтвам Кучука (відэа)
Краснадарскі клуб прайграў на выездзе “Зеніту” ў матчы 14-га тура чэмпіянату Расіі. Вынік гульні — 1:0.
Леанід Кучук змяніў на пасадзе галоўнага трэнера свайго суайчынніка Віктара Ганчарэнку, звальненне якога выклікала вялікі розгасас у асяроддзі прафесіяналаў і аматараў футболу. У 13 матчах расійскага чэмпіянату пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі “Кубань” пацярпела толькі адну паразу і набрала 24 ачкі.
На момант звальнення Ганчарэнкі клуб займаў пятае месца сярод 16 каманд расійскай прэм’ер-лігі, нагадвае БелаПАН.