Купляйце сокі ў Белаграпрамбанках!
Беларусбанк прадае самалёт, Прыорбанк – жаночыя калготы, а сталічныя гіпермаркеты закупляюцца сокамі ды кансервамі ў Белаграпрамбанку. Еўрарадыё абзваніла беларускія банкі, якія вывесілі на сваіх інтэрнэт-старонках аб'явы аб продажы прасавальных дошак, вязальных панчошна-шкарпэтачных машынаў, чанаў для выварочвання кішак, буракоў марынаваных, гаражоў, машынаў, аўтобусаў і нават самалёта.
Як высветлілася, у тым, што банкі заняліся такой своеасаблівай камерцыяй, вінаваты не крызіс, а фірмы-банкруты альбо атрымальнікі крэдытаў, якія не здолелі расплаціцца з банкам. А такія былі заўсёды, расказалі нам у Беларусбанку, дзе мы хацелі купіць круглавязальную панчошна-шкарпэтачную машыну.
Беларусбанк: “Гэтыя машыны знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, Івацэвіцкім раёне, вёска Волька. Там была вытворчасць. Такое заўсёды было. Калі юрыдычная асоба не можа ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, мы прыступаем сумесна з ім да рэалізацыі маёмасці. Калі асоба не згодная прадаваць сваю маёмасць, то праз гаспадарчы суд у прымусовым парадку судовы выканаўца прадае тады”.
Попыт на прадукцыю, якую рэалізуюць банкі, існуе. Напрыклад, прасавальную дошку і парагенератар купіць у Беларусбанку мы ўжо не паспелі. Іх раскупілі. Спадзявацца, што гэтыя тавары калісьці зноў з'явяцца ў продажы ў Беларусбанку, не варта. Там нас запэўнілі – з ненадзейнымі фірмамі банк ніколі больш не будзе звязвацца.
Беларусбанк: “Ужо ўсё прадалі яшчэ ў снежні, проста не абнавілі сайт. Адзінае, што не прадалі... вось гэтыя... як яны называюцца... абсталяванне для вытворчасці топсу. Калі цікавіць – на здароўе. Гэта мы рэалізуем маёмасць фірмы, якая знаходзіцца на стадыі ліквідацыі кіраўніком. Больш мы з гэтым ніколі звязвацца не будзем!”
Прэтэндэнты на амаль новы “Порш Каен” 2004 года, які прадае Прыорбанк, таксама ёсць. Ва ўстанове нам паведамілі, што па машыну тэлефануюць кожны дзень, але пакуль не купілі. Аўтамабіль пад банк прыпаркаваў крэдытаатрымальнік, які некалькі год праездзіў на “Поршы”, але выплаціць крэдыт так і не змог.
Прыорбанк: “Аўтамабіль купляўся тут у афіцыйнага дылера на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Аўтамабіль еўрапейскі. Банк фінансаваў пакупку аўтамабіля, які апынуўся ў нас за даўгі. Фізічная асоба купляла яго тут. Чалавек ездзіў на машыне, плаціў крэдыт, але не змог абслугоўваць крэдыт. Аўтамабілем цікавяцца кожны дзень. Таму калі вам цікава прыехаць, паглядзець, прадыягнаставаць на станцыі, то, калі ласка, прыязджайце”.
На жаль, за самалётам, які прадае Крычаўскі філіял Беларусбанку, такіх чэргаў няма. Ужо некалькі год апарат стаіць без справы. Лётаць на ім ніхто не хоча, купляць таксама не асабліва спяшаюцца. Хаця прадаецца лятальны апарат амаль за бясцэнак – усяго 120 мільёнаў рублёў. Гаворыць яго сённяшні ўладальнік Валерый Куляшоў:
“АН-2, кукурузнік пасажырскі. У мяне ёсць самалёты, якія носяць мінеральныя ўгнаенні, хімічаць. А гэты займаўся проста... ну, кшталту вазіў людзей, камісіі якія-небудзь з аднаго горада ў другі перавезці, у Магілёў злётаць. Зараз ён стаіць у нас, таму што ніхто не хоча лётаць на гэтым самалёце”.
А вось пакупнікі гарошку, бурачкоў ды усялякіх сокаў, якімі гандлюе Белаграпрамбанк, знайшліся. Гэта сталічныя гіпермаркеты. Гаворыць супрацоўнік банку Сяргей Міжэвіч:
“Гэта ў нас закладная маёмасць трох кансервавых прадпрыемстваў Беларусі. Глыбоцкі кансервавы завод, Жыткавічы і Ельскі кансервавы завод. Яны заключылі дамовы з гіпермаркетамі. І я ведаю, што кожны тыдзень яны пастаўляюць прадукты на гіпермаркеты ў Мінск”.
Таму калі вы даўно падумвалі купіць сабе аўто ці самалёт, але не рашаліся, цяпер у вас з'явіўся рэальны шанец. Толькі банкі, якія з'елі на гэтым сабаку, на жаль, наўрад ці прададуць іх вам у крэдыт.
http://belarusbank.by/ru_10438.htm
http://belarusbank.by/ru_10443.htm
http://www.belapb.by/rus/realization_property/~page__m17=1
http://www.bpsb.by/bank/ru.info.property_new.klient.html
http://www.paritetbank.by/about/about/realization/
http://trustbank.by/ru/services/juridical/credit/ee6fcdac77f294fd.html
http://www.priorbank.by/r/sell/transport/
http://www.bveb.by/sell/index.php