Курс долара працягвае расці, а курс еўра зноў знізіўся
У сераду, 5 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9790, курс еўра знізіўся на 20 рублёў і складае 13440 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 269,5 да 271,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 4 сакавіка, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9780, курс еўра знізіўся на 10 рублёў і складаў 13460 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 268,5 да 269,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net