Курс долара ў Беларусі дасягнуў максімуму за дзевяць дзён
Валюта, ілюстрацыйнае фота
Па выніках таргоў 12 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на максімум за апошнія дзевяць дзён.
Курс еўра працягвае зніжацца і дасягнуў мінімуму амаль за пяць месяцаў. Расійскі рубель панізіўся да дзевяцідзённага мінімуму.
Вынікі валютных таргоў 12 чэрвеня:
Долар ЗША: 3,1888 (+0,0026 / +0,08%);
Еўра: 3,4281 (-0,0037 / -0,11%);
Расійскі рубель: 3,5789 (-0,0019 / -0,05%);
Кітайскі юань: 4,3953 (+0,0113 / +0,26%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.