Курс еўра сёння ўстанавіў новы максімум
У сераду, 19 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 9830 рублёў, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 13680, курс расійскага рубля вырас з 270 да 271,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 18 сакавіка, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9830 рублёў, курс еўра вырас на 40 — да 13680, курс расійскага рубля вырас на 2 рублі — да 270 беларускіх.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia