Курс еўра сёння вырас на 90 рублёў
У чацвер, 13 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 9810 рублёў, курс еўра вырас да 13680, курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 269 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду, 12 сакавіка, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9810, курс еўра вырас таксама на 10 рублёў — да 13590, курс расійскага рубля заставаўся ранейшым — 269 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia