Курс еўра зноў знізіўся, на гэты раз на 60 рублёў
У пятніцу, 21 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара застаўся ранейшым — 9840 рублёў, курс еўра складае 13550, курс расійскага рубля знізіўся з 273 да 270,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 20 сакавіка, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 9840 рублёў, курс еўра знізіўся на 80 — да 13610, курс расійскага рубля вырас з 271,5 да 273 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — AFP