Курсы долара і еўра ўстанавілі новыя рэкорды
У сераду, 26 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў — да 9750, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 13400, курс расійскага рубля знізіўся з 274 да 272,5 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак, 25 лютага, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9740, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 13380, курс расійскага рубля не змяніўся і складаў 274 беларускія рублі.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia