Курсы долара і расійскага рубля ў Беларусі панізіліся
Валюта, ілюстрацыйнае фота
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 15 студзеня панізіліся курсы долара і расійскага рубля.
Даляр працягнуў зніжэнне і страціў больш за 2 капейкі. Расійскі рубель апусціўся на мінімум за паўтара тыдня. Павысіўся толькі курс еўра.
Вынікі валютных таргоў 15 студзеня:
Долар ЗША: 3,4741 (-0,0219 / -0,63%);
Еўра: 3,5935 (+0,0011 / +0,03%);
Расійскі рубель: 3,3826 (-0,0164 / -0,48%);
Кітайскі юань: 4,7361 (-0,0057 / -0,12%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.