Кур'ёзнае здарэнне ў навінах тэлеканала АНТ (відэа)
Вядучы Аляксандр Сярэбраннікаў сёння падводзіў уключэнне з карэспандэнткай пра саміт СНД, які пачаўся ў Мінску.
Сярэбраннікаў: "І цяпер на сувязі са студыяй службы навінаў наш карэспандэнт Ганна Пыж. Добры дзень, Аня!
Голас у эфіры: "Слухай, я тут дзяўчынкам сказала, што я замуж выходжу".
У гэты момант на экране была відаць "карцінка" з фота Ганны Пыж, але замест яе голасу ў эфіры чамусьці з'явіўся голас невядомай асобы, праўдападобна, з нейкага серыялу.
"У нас невялікія тэхнічныя праблемы, мы звяжамся з Аняй крыху пазней", — сказаў вядучы пасля гэтага кур'ёзу.