Ладзіцца конкурс сярод актыўных грамадзян Беларусі

Конкурс "Сучасная беларуская грамадзянскасць" ладзяць Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы пры падтрымцы грамадскай культурнай кампаніі "Будзьма беларусамі!".



Мэта конкурсу — стварэнне новых арт-прадуктаў для пасоўвання ідэі актыўнага грамадзянства,  прыцягненне ўвагі грамадства да тэмы актыўнага грамадзянскага ўдзелу ў жыцці краіны.



Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя калектывы і аматары, тыя, хто ўжо дасягнуў поспеху і прызнанні, і тыя, хто толькі выношвае цікавыя ідэі, годныя ўвасаблення.


 
Найлепшыя ідэі будуць увасобленыя ў жыццё, а менавіта:


— па лепшым сцэнары будзе зняты кароткаметражны фільм;


— на лепшую песню будзе зроблены відэакліп;


—  лепшыя фотапрацы і плакаты будуць паказаныя на выставе.



Акрамя таго, творы-пераможцы ды іх аўтары атрымаюць прамоўтарскую падтрымку ў Беларусі і на міжнародных фэстах.



Прыём прац для ўдзелу ў конкурсе адбываецца з 12 чэрвеня да 11 ліпеня 2013 года ўлучна. Працы можна адпраўляць па e-mail [email protected] з тэмай "конкурс". Падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу — 14 ліпеня 2013 года.



У журы конкурсу ўвайшлі культуролаг, кінааналітык, журналіст Максім Жбанкоў; магістр палітычных навук Леанід Каліценя; пісьменнік і мастак Артур Клінаў; паэт, рэдактар сайта "Будзьма беларусамі!" Віталь Рыжкоў; кампазітар, музыка,  радыёвядоўца Алег Хаменка.



Патрабаванні да фармату работ:


— сцэнар для фільма (дакументальны ці мастацкі) — да 20 хвілінаў;


— верш/песня: беларуская ці руская мова, на выбар аўтара.


— фатаграфіі/плакаты: разрашэнне не меней за 2500х3500 пікселяў. Плакаты павінны адпавядаць суадносінам 1:1 з друкаваным памерам, колькасць dpi не больш за 300 кропак на дзюйм.



Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць па тэлефоне:  +375 29 107 13 66.



Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі