Лаланд не згуляе ў сённяшнім матчы з фінамі

11 траўня хакейная зборная Беларусі правядзе на чэмпіянаце свету матч з фінамі. Як стала вядома, 28-гадовы Кевін Лаланд не выйдзе на лёд. У брамніка было пашкоджанне, атрыманае ў матчы са зборнай Расіі (яго замянілі пры ліку 0:3, а матч скончыўся разгромам — 0:7). "Кевін кажа, што адчувае сябе нармальна. Штодня праходзіць дзве-тры неабходныя аднаўленчыя працэдуры. А рашэнне, ці зможа ён гуляць супраць Нарвегіі, прымем раніцай у аўторак", — цытуе словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Дэйва Льюіса "Прессбол".

На сённяшні матч выйдзе брамнік Віталь Коваль. Яму 35 гадоў, мінулы сезон правёў у клубе "Салават Юлаеў". У зборнай Коваль дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў 2008 годзе і адразу ж прадэманстраваў выдатную гульню (у матчы са зборнай Расіі ён адбіў 53 кідкі).

У нядаўнім матчы са зборнай Расіі нашую браму абараняў і 28-гадовы Ігар Брыкун з "Гомеля", ён прапусціў 4 шайбы (адну — з буліта).

Матч Беларусь — Фінляндыя будзе паказаны ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 17.15. Пасля ўчорашняй перамогі каманды Расіі над Славакіяй у авертайме (3:2), турнірнае становішча групы "В" выглядае наступным чынам: ЗША — 15 ачкоў, Расія — 14, Фінляндыя — 12, Беларусь — 10, Славакія — 8, Нарвегія — 6, Данія — 4, Славенія — 0. Беларусы і фіны згулялі на матч менш за іншыя зборныя.


Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі