Лана Дэль Рэй паведаміла назву чарговага альбома
9 камапзіцый для “Honeymoon” ужо гатовыя. Спявачка называе яго "цудоўным".
Новы альбом Ланы Дэль Рэй будзе называцца “Honeymoon”, а па настроі ён будзе адрознівацца ад папярэдняга “Ultraviolence”. "Дыск будзе цудоўным", — абяцае спявачка. 9 трэкаў кружэлкі ўжо гатовыя. Цяпер Дэль Рэй знаходзіцца ў пошуках яшчэ некалькіх кампазіцый, якія б упісаліся ў канцэпцыю.
Таксама паведамляецца, што ў будучую кружэлку можа ўвайсці кавер на кампазіцыю Ніны Сімон “Don’t Let Me Be Misunderstood”. Раней Дэль Рэй ужо перапявала яе трэк “The Other Woman” для “Ultraviolence”.
Дыск “Honeymoon” паступіць у продаж у жніўні 2015-га года.
Паводле: apelzin.ru
Фота: vev.ru