Пацярпелым ад абстрэлу Харкава ад 8 да 84 гадоў
Ратавальнікі
Трое дзяцей пацярпелі ад наступстваў вячэрняга абстрэлу ўкраінскага горада Харкава, паведамляе мясцовая адміністрацыя. Расія ўдарыла па горадзе кіраванымі авіябомбамі.
Сярод пацярпелых — трое дзяцей, самай малодшай пацярпелай дзяўчынцы 8 гадоў. Усяго шпіталізаваныя 8 чалавек, двое з іх у цяжкім стане.
У выніку ўдараў разбураныя два шматкватэрныя дамы, яшчэ сем дамоў пашкоджаныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.