Латвія скончыла будаваць часовую агароджу на мяжы з Беларуссю
Цяпер краіна будзе будаваць пастаянную агароджу / delfi.lt
На латвійска-беларускай мяжы завершана ўстаноўка часовай агароджы з калючага дроту, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на прадстаўніка Дзяржаўнага агенцтва забеспячэння Латвіі Вэндыю Пікшэ-Кучму.
Агароджа пабудавана на 37-кіламетровым участку мяжы з Беларуссю. Краіна таксама мае намер усталяваць дадатковыя агароджы на ўчастку даўжынёй 23 кіламетры. Агулам на гэтыя працы мяркуецца вылучыць 3,7 мільёна еўра.
Пасля заканчэння работ пачнецца ўладкаванне ўсёй латвійска-беларускай мяжы працягласцю 173 кіламетры і будаўніцтва сталай агароджы на гэтым участку дзяржаўнай мяжы даўжынёй 134 кіламетры. Мяркуецца, што будаўніцтва пастаяннай агароджы зойме не больш за тры гады.
Як паведамляла Еўрарадыё, Літва можа зачыніць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі будуць працягвацца спробы перавозкі мігрантаў у грузавіках. Апошняя такая спроба была выяўлена мінулай ноччу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.