Латвія таксама ўмацоўвае мяжу з Беларуссю: "Жартаў не будзе"
Рыга, Латвія / pixabay
Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыніс назваў узмацненне аховы мяжы з Беларуссю "папераджальнай мерай", піша мясцовае выданне Alfa.lt.
"Мы проста павялічваем сваю прысутнасць і пасылаем выразны сігнал як нашай грамадскасці, так і беларускім уладам, што жартаў не будзе", — сказаў прэм'ер у эфіры латвійскага тэлебачання.
Латвійскія памежнікі напярэдадні мабілізавалі дадатковыя сілы, каб адрэагаваць на "гібрыдную пагрозу, якая хутка расце" на мяжы. Яны таксама запыталі падтрымкі ў войска і паліцыі. А міністр абароны Інара Мурніеце загадала вайскоўцам накіраваць да мяжы дадатковыя сілы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.