Латвійскі ўніверсітэт дае бясплатныя месцы для беларускіх студэнтаў

Святлана Ціханоўская ў Даўгаўпілскім універсітэце

Святлана Ціханоўская ў Даўгаўпілскім універсітэце / прэс-служба Ціханоўскай

Бюджэтныя месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў вылучыў Даўгаўпілскі ўніверсітэт. Таксама ва ўстанове спрасцілі патрабаванні да апастылю. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Лідарка беларускіх дэмсілаў пачала працоўны візіт у Латвію і першыя сустрэчы правяла акурат у Даўгаўпілскім універсітэце. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам універсітэта Ціханоўская нагадала, што ВНУ да 2020-га супрацоўнічала з універсітэтамі Беларусі. "Цяпер дэмакратычныя сілы аднаўляюць супрацоўніцтва, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымаць еўрапейскую адукацыю", — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку дамовіліся, што для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэце вылучаць некалькі бюджэтных месцаў у магістратуры па спецыяльнасці "Эканоміка". Паступіць на гэтыя месцы беларусы могуць ужо з гэтага года.

Беларускія навукоўцы ў выгнанні змогуць скарыстацца ўніверсітэцкім абсталяваннем для правядзення даследаванняў. Даўгаўпілскі ўніверсітэт змякчыць патрабаванні да апастылю дакументаў.

Таксама Ціханоўская папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ВНУ, якія цяпер знаходзяцца ў выгнанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі