Латвійскія памежнікі: мігрантам на мяжы дапамагаюць зрабіць дзірку ў плоце

Латвія абвінавачвае беларускія ўлады ў правакацыях / Valsts robežsardze

Латвія абвінавачвае беларускія ўлады ў правакацыях / Valsts robežsardze

Чацвёра нелегалаў незаконна перасеклі беларуска-латвійскую мяжу пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускіх уладаў, піша Delfi са спасылкай на латвійскіх памежнікаў.

У нядзелю, 6 жніўня, памежнікі заўважылі некалькіх нерэгулярных мігрантаў, якія здолелі перасекчы беларуска-латвійскую мяжу.

У Дзяржслужбе памежнай аховы сцвярджаюць, што мігрантам дапамаглі прабрацца праз плот прадстаўнікі беларускіх уладаў. Па іх словах, "памочнікі" спачатку зрабілі адтуліну ў агароджы, а потым ліквідавалі яе. Так яны перашкодзілі мігрантам вярнуцца назад у Беларусь.

На латвійскім баку мігрантаў затрымалі. У Латвіі працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Лудзенскім і Краслаўскім краях, а таксама ў Даўгаўпілсе. Рэжым НС падаўжалі некалькі разоў, апошні раз — да 10 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі