Лазавік: Грамадзянін можа рэгістраваць толькі адну ініцыятыўную групу

Напрыканцы мінулага тыдня шэраг апазіцыйных палітыкаў атрымалі адмову ў рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп на мясцовых выбарах. У прыватнасці, выбаркамы не зарэгістравалі сем груп старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.



Мікалай Лазавік кажа, што такая норма прадугледжаная новымі зменамі ў выбарчым заканадаўстве.



Лазавік: "Змяненні, унесеныя ў Выбарчы кодэкс, прадугледжваюць, што грамадзянін можа не балатавацца па адной акрузе, а вылучацца. Раней, да ўнясення зменаў, грамадзянін, які жадае стаць дэпутатам, мог балатавацца па адной выбарчай акрузе, але вылучацца ў некалькіх. Цяпер закон прадугледжвае, што грамадзянін можа вылучацца толькі па адной акрузе. З якой мэтай гэтая змена ўнесеная? Каб патэнцыйныя кандыдаты не падманвалі выбарцаў".



Па словах чыноўніка, кандыдаты, якія вылучаюцца ў некалькіх акругах, падманваюць спадзяванні выбарцаў, бо не збіраюцца ў гэтых акругах балатавацца.



Дарэчы, прэс-служба АГП паведамляе, што ў Мікалая Уласевіча на выбарах у Астравецкі райсавет зарэгістравалі дзве групы — па акругах №3 і №15.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі