Леанід Мальцаў стаў старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта
Палкоўнік Аляксандр Боечка вызвалены ад пасады старшыні і залічаны ў распараджэнне старшыні Дзяржпамежкамітэта.
Адпаведныя указы Лукашэнка падпісаў 2 лістапада. Ён таксама вызваліў Мальцава ад пасады дзяржсакратара Савета бяспекі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
Генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў (на здымку) нарадзіўся ў 1949 годзе ў Слонімскім раёне. Двойчы займаў пасаду міністра абароны Беларусі (1995–1996, 2001-2009). Тыдзень (з 9 па 16 лістапада 2012 года) выконваў абавязкі старшыні КДБ. Пасаду Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі займаў з канца 2009 года.
Кастусёў: Леаніда Мальцава можа змяніць Віктар Лукашэнка
Фота — bymedia.net