“Лестар” атрымаў пятую перамогу запар, Вардзі зноў забіў (відэа)
“Лестар” атрымаў пятую запар перамогу ў чэмпіянаце Англіі. Чэмпіён-2016, які так катастрафічна пачаў сезон, падняўся ўжо на 10-е месца ў турнірнай табліцы.
У матчы 31-га тура “Лестар” на сваім полі выйграў у “Сандэрленда” — 2:0. Галы на рахунку Іслама Слімані (69-я хвіліна) і Джэймі Вардзі (78-я). Асабліва прыгожым атрымаўся другі гол (гл. відэа).
Адзначым яшчэ адзін учорашні вынік: “Манчэстар Юнайтэд” — “Эвертан” — 1:1. Сёння згуляюць лідары: “Чэлсі” прыме “Манчэстар Сіці”, “Ліверпуль” — “Борнмут”, “Тотэнхэм” у гасцях сустрэнецца з “Суонсі”, “Арсенал” на сваім полі — з “Вэст Хэмам”. “Чэлсі” мае 69 ачкоў (пасля 29 гульняў), “Тотэнхэм” — 62 (29), “Ліверпуль” — 59 (30), “Манчэстар Сіці” — 58 (29), “Манчэстар Юнайтэд” — 54 (29), “Арсенал” — 51 (28).