Лета яшчэ не сышло, але за ім давядзецца паганяцца па ўсёй Беларусі

Даведаліся, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшы дні.

Даведаліся, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшы дні. / pixabay

У нядзелю, 24 верасня, у Беларусі стане прахладней. Пачне паступаць халаднаватая паветраная маса з Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні, паўночны ўмераны, месцамі — імпэтны.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+18°С. Удзень надвор'е будзе моцна адрознівацца на поўначы і поўдні. На паўночным захадзе слупок тэрмометра не падымецца вышэй за +16°С, а вось на паўднёвым усходзе будзе +29°С.

У панядзелак, 25 верасня, надвор'е будзе вызначаць заходнееўрапейскі антыцыклон. Будзе хмарна з распагоджаннямі. Ноччу і раніцай месцамі, галоўным чынам па паўднёва-ўсходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём ападкаў амаль не будзе.

Тэмпература паветра ўдзень +18..+25°С. Месцамі па паўночным усходзе Беларусі будзе ледзь прахладней — +16..+17°С.

А ў аўторак, 26 верасня, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону. Максімальная тэмпература ўдзень у паўночна-ўсходніх раёнах складзе +18°С. А на паўднёвым захадзе будзе заўважна цяплей: да +26°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі