Летась у Мінску выселілі 8 неплацельшчыкаў камунальных паслуг

Летась у Мінску выселілі 8 неплацельшчыкаў камунальных паслуг

За 2015 год у Мінску выселілі восем неплацельшчыкаў камунальных паслуг, перадае БЕЛТА са спасылкай на намесніка гендырэктара дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Аляксея Герасімчыка.

Па яго словах, чатырох злосных неплацельшчыкаў перасялілі ў меншыя кватэры. Таксама суд задаволіў 18 пазоваў аб прымусе ўласнікаў да адчужэння жылля, і чатыры кватэры былі прададзеныя.

Герасімчык паведаміў, што на 1 студзеня запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі ў сталіцы склала 11 млрд 291 млн.руб. Амаль 23 тысячы плацельшчыкаў маюць запазычанасць за "камуналку". Большая частка (21 640) маюць кароткую запазычанасць — да трох месяцаў. 358 плацельшчыкаў не аплочваюць камунальныя паслугі больш за паўгода. А яшчэ 57 даўжнікоў ігнаруюць жыроўкі больш за тры гады.

Камунальнікі папярэджваюць даўжнікоў. Так, летась ім было выслана каля 50 тысяч папярэджанняў аб прыпыненні жыллёва-камунальных паслуг. Больш як 16,5 тыс. даўжнікоў адключалі ваду і святло.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі