Леў з гродзенскага заапарка стварае дызайн джынсаў музыканту
Леў з гродзенскага заапарка стварае дызайн джынсаў для вакаліста рок-групы “Я і Гэты” Кірыла Жалудка.
“Мы адмыслова аддалі джынсы на “разарванне” ільву, бо ён з’яўляецца царом звяроў. Цяпер гэтая вопратка з'яўляецца сімвалам нашага клопату пра жывёлаў”, — кажа саліст.
Па яго словах, ідэя спадабалася кіраўніцтву гродзенскага заапарка. Пакуль музыкі не спяшаюцца дзяліцца планамі, але па задумцы льву-дызайнеру яшчэ трэба будзе папрацаваць над цішоткамі, каб можна было поўнасцю завяршыць сцэнічны вобраз.
На яго думку абарона і захаванне жывёльнага асяроддзя — вельмі актуальная цяпер задача ў Беларусі і свеце.
Музыкант мае намер зрабіць "ільвіныя" джынсы часткай свайго сцэнічнага іміджу, якія кожны раз будуць нагадваць гледачам і слухачам аб важнасці беражлівага стаўлення да жывёлаў, паведамляе БЕЛТА.
Група “Я і Гэты” створана на базе гродзенскага музычнага праекта “Ведай Нашых” і грае музыку ў стылі поп-рок. Музыкі таксама з’яўляюцца аўтарамі ўсіх песень.
Фота: belta.by