Лідар сепаратыстаў Захарчанка: “ДНР” ніколі не ўвойдзе ва Украіну
“Паміж намі паўстала кроў”, — сказаў ён.
Самаабвешчаная “Данецкая народная рэспубліка” з’яўляецца самастойнай дзяржавай і ніколі не ўвойдзе ў склад Украіны. Такую заяву зрабіў кіраўнік гэтага ўтварэння Аляксандр Захарчанка, паведамляе РИА Новости.
“Што б ні адбывалася ў Мінску, “ДНР” — самастойная дзяржава і ў склад Украіны ніколі не ўвойдзе, паміж намі паўстала кроў”, — заявіў Захарчанка на сустрэчы з жыхарамі пасёлка Кастрычніцкі.
23 чэрвеня ў Мінску павінна адбыцца паседжанне эканамічнай падгрупы па мірным урэгуляванні канфлікта ва Украіне. Напярэдадні прадстаўнік “ДНР” на перамовах Дзяніс Пушылін заявіў, што на чарговай мінскай сустрэчы гаворка пойдзе пра зняцце эканамічнай блакады Данбаса.
Фота: REUTERS