Лідары беларускіх дэмакратычных сілаў звярнуліся да расійскіх уладаў

Лідары дэмакратычных партыяў Беларусі звярнуліся з афіцыйным зваротам да амбасады Расіі ў Беларусі, прэзідэнта, урада і Дзяржаўнай думы Расіі. Зварот падпісалі сустаршыні аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.



У звароце выказваецца пратэст супраць "незаконнага ўводу войскаў Расійскай Федэрацыі ва Украіну і ваеннага ўварвання на тэрыторыю незалежнай дзяржавы", адзначае сайт bchd.info.



"Мы асуджаем акт непрыхаванай агрэсіі з боку ўрада Расіі ў дачыненні да Украіны і ўкраінскага народа. Дзеянні расійскага кіраўніцтва сеюць варожасць паміж народамі і правакуюць узброены канфлікт ва Усходняй Еўропе", — гаворыцца ў звароце.



Фота — bchd.info
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі