Лідчук прадаў вясковай пенсіянерцы 300 сувенірных долараў як сапраўдныя

Лідчук прадаў вясковай пенсіянерцы 300 сувенірных долараў як сапраўдныя

Пенсіянерка з Воранаўскага раёна Гродзеншчыны стала ахвярай махляра. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай абласной міліцыі, жанчына хацела купіць валюту. У райцэнтр у абменнік яна не паехала, а скарысталася паслугамі знаёмага з Ліды, які гэтым часам гасцяваў у бацькоў у яе вёсцы. Непрацуючы 29-гадовы мужчына прадаў ёй 300 долараў незадорага — паводле курсу ў 16 тысяч рублёў.

Жанчына, якая мае праблемы са зрокам, пагадзілася на такі абмен. Але пазней яна западозрыла, што купюры несапраўдныя. Каб развеяць сумнеў, пенсіянерка звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі адразу пабачылі, што махляр даў ёй сувенірную прадукцыю і па гарачых слядах затрымалі маладога чалавека.

Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі яшчэ 97 несапраўдных стодоларавых купюр. На лідчука пачалі крымінальную справу за махлярства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі