“Лільчын тата” напісаў дэтэктыўны раман пра свайго сына
Грамадскі дзеяч і блогер Дзмітрый Цімашкоў, вядомы ў сацыяльных сетках як “Лільчын тата”, анансаваў дэтэктыўны раман пра свайго сына. Днямі 14-гадовага хлопца асудзілі да 6 гадоў выхаваўчай калоніі за тое, што нанёс нажавыя раненні свайму бацьку. Кніга так і называецца — “Шэсць удараў нажом у спіну”.
“Лільчын тата” ў сваёй кнізе імкнецца падтлумачыць унутрысямейны канфлікт уплывам “схаванага зла” і “дэструктыўнымі сіламі”.
“Кніга будзе карысная як бацькам, якія маюць загадкавыя складанасці ў адносінах з дзіцем-падлеткам, так і аматарам авантурнага рамана. У аснову сюжэта пакладзеная асабістая трагедыя аўтара, які перажыў узброены напад сына”, — піша Цімашкоў у сваім ЖЖ. У сваёй кнізе ён даследуе праблему, “ці можна вызваліць дзіця з абдымкаў Сатаны і выжыць самому”.
“Перыпетыі драматычнага, захапляльнага сюжэта не дадуць чытачу сумаваць, а асаблівы аўтарскі стыль, які спалучае шчырасць і іронію, глыбіню даследавання і смеласць казаць пра тое, пра што звычайна змоўчваюць, пазволіць пагрузіцца ў містычную субстанцыю на мяжы ілюзорнага і рэальнага свету, дзе ажываюць жахі акультных абрадаў у падзямеллі сатаністаў, калізіі афіцыйнага і прыватнага расследавання, атмасфера закрытага судовага працэсу, асаблівасці нацыянальнага цкавання, рухі душы адрынутага чалавека і іншыя таемныя бакі нашумелай гісторыі”, — піша пра сваю кнігу Дзмітрый Цімашкоў.