Літоўскі афіцэр, які выпаў з акна брэсцкага гатэля, мог быць забіты
"Эксперымент узмацніў думку, што Пацюнас не мог выпасці з акна сам", — паведаміла літоўскаму агенцтву BNS удава супрацоўніка літоўскай службы бяспекі Вітаўтаса Пацюнаса (Vytautas Pociūnas), азнаёміўшыся з матэрыяламі новага эксперымента пракуратуры. Нагадаем, у жніўні 2006 года з акна брэсцкага гатэлю "Інтурыст" вываліўся літоўскі афіцэр. Літоўская генеральная пракуратура прыйшла да высновы, што адбыўся няшчасны выпадак. Але сваякі Пацюнаса і грамадскія арганізацыі дамагліся працягнуць разбіральніцтва. У трэці раз суд абавязаў пракуратуру аднавіць расследаванне, і яна прызнала, что Пацюнас мог быць забіты.
"Шкада, што гэтая праца [следчы эксперымент] не была праведзеная раней", — шкадуе Пацюнене. На яе думку, новыя эксперыментальныя дадзеныя "пашыраць кола расследавання".
"Шкада, што гэтая праца [следчы эксперымент] не была праведзеная раней", — шкадуе Пацюнене. На яе думку, новыя эксперыментальныя дадзеныя "пашыраць кола расследавання".