Літоўскі музей сабраў 250 экспанатаў, прысвечаных пандэміі COVID-19

Людзі прыносілі маскі, выкананыя ўручную або створаныя дызайнерамі

Людзі прыносілі маскі, выкананыя ўручную або створаныя дызайнерамі / delfi.lt

Літоўскі нацыянальны музей сабраў 250 экспанатаў, прысвечаных пандэміі COVID-19. У 2020-2022 гадах іх ахвяравалі больш за 130 розных людзей, арганізацый і ўстаноў.

Сярод іх — білет на самалёт апошняга рэйса з Балі (эвакуацыя людзей з адпачынку), ахоўныя маскі (выкананыя ўручную або створаныя дызайнерамі), раздрукаваная 3D індывідуальная дзвярная ручка.

"Сабрана шмат віртуальнай інфармацыі — толькі яна займае 30 гігабайтаў, кажа ў каментары madeinvilnius.lt прадстаўніца музея. — У нас ёсць дзённікі некалькіх людзей. Сотні здымкаў".

Вядома, што адзін з дзённікаў вёў лекар бальніцы. Як вядома, у Літве памерлі ад COVID-19 каля 10 тысяч чалавек.

Пандэмія COVID-19 пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі, а пасля ахапіла ўвесь свет. Аб яе заканчэнні аб'явілі ў траўні 2023-га.

Пакуль Літоўскі нацыянальны музей не плануе адкрываць прысвечаную гэтай тэме экспазіцыю або выставу, аднак асобныя экспанаты ўжо выкарыстоўвае на іншых выставах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі