У Мінску смяротнасць ад COVID-19 заніжалі больш чым у 4 разы

Стала вядомая рэальная статыстыка

Стала вядомая рэальная статыстыка

Апублікаваныя дакументы пра заніжэнне статыстыкі смяротнасці ад COVID-19 у Беларусі. Іх здабыла арганізацыя BELPOL і прадаставіла "Белсату". Першы дакумент — пра рэальную колькасць зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 у РБ з разбіўкай па абласцях з пачатку 2020 года да 25 студзеня 2023-га, другі — спіс памерлых з прычынамі смерці ад патолагаанатамічнага бюро сталіцы з 25 сакавіка 2020 года да 2 лістапада 2021-га.

На 2 лістапада 2021 года (апошняя дата ў дасяжных звестках мінскага патолагаанатамічнага бюро) Мінздароўя заяўляла, што ў Беларусі агулам зарэгістравалі крыху больш за 604 тысячы выпадкаў COVID-19 і смерці 4662 інфікаваных. Здабытыя дакументы ж сведчаць, што зарэгістраваная захворвальнасць чыноўнікамі заніжаная больш чым удвая, а смяротнасць па краіне, імаверна (калі ў Мінску і рэшце Беларусі суадношанне хваробаў і смерцяў было аднолькавым), заніжаная больш чым у 4 разы. 

Мяркуецца, што ў Беларусі магло быць каля 20 тысяч смерцяў ад COVID-19 за першыя два з паловай гады пандэміі.

У Мінску смяротнасць ад COVID-19 заніжалі больш чым у 4 разы
Новыя выпадкі COVID-19, выяўленыя ў РБ на дзень. Зялёным — лічбы ад Мінаховы здароўя, чырвоным — з дакументаў, здабытых BELPOL / belsat.eu
У Мінску смяротнасць ад COVID-19 заніжалі больш чым у 4 разы
Смерці ў Мінску з пазнакай прычыны "B 97.2" — "Каранавірусы як прычына хваробаў" / belsat.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі