Літоўскі тэатр у Алітусе адкрыў сезон акцыяй у падтрымку купалаўцаў
Акцыю ў падтрымку трупы Купалаўскага тэатра зладзі гарадскі тэатр у літоўскім Алітусе. Новы тэатральны сезон артысты пачалі акцыяй падтрымкі купалаўцаў і Беларусі.
На пляцоўцы перад тэатрам яны паставілі партрэты актораў і рэжысёраў Купалаўскага тэатра. Таксама артысты чыталі вершы Янкі Купалы па- беларуску і па-літоўску.
Большая частка актораў і супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра звольніліся пасля таго, як з пасады дырэктара быў зняты Павел Латушка, які падтрымаў мірныя пратэсты. У тэатры засталіся толькі 15 артыстаў, вялікая іх частка гадамі не ўдзельнічала ў пастаноўках. Новая адміністрацыя абвясціла, што прынамсі да канца лістапада сезон адкрыты не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.