Літоўскія мэблевыя кампаніі інвеставалі ў Беларусі 100 мільёнаў долараў
Гэта адна з найбуйнейшых інвестыцый у прамысловы сектар Беларусі.
Кампанія Mebelain, якая ўваходзіць у канцэрн SBA, і кампанія Vakarų medienos grupė (VMG) уклалі ў вытворчы комплекс паблізу Магілёва каля 270 мільёнаў літаў (прыблізна 100 мільенаў долараў), паведамляюць літоўскія СМІ.
Афіцыйная цырымонія адкрыцця фактычна ўжо дзеючых прадпрыемстваў адбудзецца 10 ліпеня. У ёй плануе прыняць удзел беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч.
Прадукцыя абедзвюх кампаній будзе прадавацца шведскай гандлёвай сеткай Ikea.