Літовец вяртаўся з Беларусі на машыне з залатым глушыцелем
Замежнік спрабаваў вывезці з нашай краіны дзясяткі кілаграм каштоўных металаў.
Грамадзянін Літвы спрабаваў вывезці з Беларусі на аўтамабілі "Seat" золата і срэбра. Удзень 13 лістапада беларускія памежнікі аглядалі машыну ў пункце пропуску "Мальдзевічы". Яны знайшлі схованку — металічная пласціна была прыварана да дна аўто на нішу глушыцеля.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, літовец спрабаваў схаваць ад памежнікаў шарыкі з металу жоўтага і белага колеру. Яны, па словах кіроўцы, з'яўляюцца залатымі і сярэбранымі. Такія вырабы замежнік, нібыта, выплавіў з радыёдэталяў. Агульная вага шарыкаў склала 50 кг.
Аўтамабіль і выяўленыя прадметы перадалі мытнікам для канфіскацыі і правядзення экспертызы.
Здымак з архіву. Фота — ria.ru