Літва пагражае дэмантаваць ЛЭП, каб не пусціць у Еўрасаюз электрычнасць з БелАЭС

Літва пагражае дэмантаваць ЛЭП, каб не пусціць у Еўрасаюз электрычнасць з БелАЭС

Літва збіраецца ў 2020 годзе дэмантаваць самую магутную ў Еўропе лінію электраперадачы (ЛЭП), якая злучае гэтую краіну з Беларуссю. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Літвы Жыгімонтас Вайчунас, перадае ru.delfi.lt.

Такім чынам Літва хоча забараніць Беларусі экспарт электраэнергіі з БелАЭС у Еўрасаюз. Паралелльна Літва вядзе перамовы ў ЕС, каб былі аднолькавыя ўмовы канкурэнцыі для вытворцаў з ЕС і трэціх краін. Таксама афіцыйная Вільня заяўляе пра жаданне, каб электраэнергія з БелАЭС або іншых падобных небяспечных электрастанцый не магла трапіць на рынак Еўрасюза.

Праект, які распрацоўвае Літва, будзе каштаваць амаль 30 мільёнаў еўра. У яго рамках мяркуецца рэканструяваць дзве падстанцыі ў паўночна-ўсходняй частцы Літвы і дэмантаваць ЛЭП 750 кілавольт, якая вядзе ў Беларусь. У Літвы 5 ЛЭП з Беларуссю. Асноўная і самая магутная з іх — ЛЭП 750 кілавольт — з'яўляецца часткай так званага "кола АЭС". 

Вайчунас удакладняе, што такіх ЛЭП у Еўропе больш няма. Пасля яе дэмантажу астатнія чатыры ЛЭП (дзве магутнасцю па 330 кілавольт і дзве — па 110 кілавольт) будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Літва будзе ў агульнай сінхроннай зоне з Расіяй і Беларуссю. Пасля сінхранізацыі сетак з Еўропай не застанецца ні тэхнічнага, але камерцыйнага патоку электраэнергіі.

У адрозненне ад Літвы Латвія не адмовілася ад экспарту электраэнергіі з Беларусі. Па словах літоўскага міністра, цяпер ідзе абмеркаванне гэтай праблемы.

Літва паслядоўна крытыкуе будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. У верасні 2017 года літоўскі ўрад ухваліў план блакавання імпарту электраэнергіі з БелАЭС, каб ўскладніць яе будаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі