Літва паскардзілася на рост кантрабанды цыгарэт з Беларусі

Літва: абсалютная большасць цыгарэт, якія ўвозяцца кантрабандай, маюць беларускія акцызныя маркі / pixabay
Літва: абсалютная большасць цыгарэт, якія ўвозяцца кантрабандай, маюць беларускія акцызныя маркі / pixabay

За тры кварталы 2022 года на літоўскай мяжы канфіскавалі 2,8 млн пачкаў цыгарэт, абсалютная большасць канфіскаванага тавару мае беларускія акцызныя маркі, цытуе інфармацыйнае агенцтва Delfi літоўскую Службу аховы мяжы.

“Абсалютная большасць (99%) цыгарэт, якія ўвозяцца кантрабандай, маюць беларускія акцызныя маркі. У асноўным перавозіцца прадукцыя Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Лішкі прадукцыі гэтага завода прызначаныя выключна для нелегальнага рынку", кажа Гедрус Мішуціс, дарадца Службы аховы мяжы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.

Ён тлумачыць, што вазіць цыгарэты кантрабандыстаў падахвочвае значная розніца ў кошце на гэты тавар у Беларусі і Літве.

Кошт канфіскаваных тытунёвых вырабаў ацэньваецца прыкладна ў 10 млн еўра. Для параўнання, у 2020 годзе гаворка ішла пра канфіскаваныя кантрабандныя цыгарэты на суму ў 5,8 млн еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі