Літва ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю
Літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы робіць гэта дзеля барацьбы з кантрабандай.
Літоўскія памежнікі кажуць, што на мяжы з Беларуссю ўзмацнілася кантрабанда пасля таго, як некалькі гадоў таму стаў больш жорсткім кантроль у Калінінградскай вобласці. Да кастрычніка на літоўска-беларускай мяжы затрымана каля мільёна кантрабандных цыгарэт, а таксама больш за 400 асоб, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Літву, перадае ru.delfi.lt.
Памежнікі адзначаюць, што гэта самая доўгая мяжа Літвы, тут няма натуральнай прыроднай перашкоды, як Нёман на мяжы з Расіяй.
Цяпер каля 90% кантрабандных цыгарэтаў трапляе ў Літву менавіта праз мяжу з Беларуссю. Таму з лета тут ўкараняецца новая сістэма кантролю. Праўда, пакуль яна дзейнічае толькі на адной сёмай ўсяго ўчастку — прыкладна на плошчы 100 км.
Фота — dcdn.lt