Літва ўзмоцніць ахову ў лагерах бежанцаў
Лагер бежанцаў у Літве / DELFI / Josvydas Elinskas
Міністэрства ўнутраных спраў узмоцніць ахову ў лагерах мігрантаў на тэрыторыі Літвы, паведамляе delfi.lt. МУС мае намер таксама больш эфектыўна каардынаваць дзеянні ўсіх службаў.
У цяперашні час мігрантаў ахоўваюць супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі, паліцыя, памежнікі і супрацоўнікі Дэпартамента турмаў.
Паводле звестак праваахоўнікаў, за апошнія два тыдні зафіксавана 70 спробаў мігрантаў збегчы з лагераў. 21 мігрант быў вернуты. Усяго з пачатку года з лагераў уцекачоў у Літве збеглі 704 мігранты, 146 з іх былі затрыманыя і вернутыя назад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.