"Ліверпуль" не прабіўся ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

"Ліверпуль" не прабіўся ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

Мадрыдскі "Атлетыка" выбіў з футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Ліверпуль", яе дзейнага пераможцу. Пасля хатняй перамогі (1:0) іспанскі клуб у гасцях прайграў у асноўны час — 0:1. "Ліверпуль" меў перавагу, але не здолеў забіць вырашальны другі мяч. У дадатковы час Фірміна робіць лік 2:0. Ужо праз тры хвіліны памыляецца брамнік Адрыян і Л'ёрэнтэ адыгрывае адзін мяч. "Атлетыка" гэтага ўжо дастаткова для агульнай перамогі. Каманда Дыега Сіміёнэ гуляе на контратаках, якія прыносяць ёй поспех. Л'ёрэнтэ і Марата афармляюць сенсацыйную гасцявую перамогу — 3:2. "Атлетыка" — у чвэрцьфінале!

ПСЖ пасля паражэння ў гасцях ад дортмундскай "Барусіі" (1:2) на сваім полі атрымаў перамогу — 2:0. Французскі клуб — у 1/4 фіналу.

Раней першымі чвэрцьфіналістамі Лігі чэмпіёнаў сталі "Аталанта" і "Лейпцыг".

"Ліверпуль" не прабіўся ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў
Дыега Сіміёнэ: Перамога! / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі