"Ліверпуль" у дадатковы час прайграў "Чэлсі" (відэа)
Каманды правялі на "Стэмфард Брыдж" фантастычны матч.
"Чэлсі" прабіўся ў фінал Кубка англійскай футбольнай лігі. Учора лонданцы абыгралі "Ліверпуль" з лікам 1:0. У асноўны час каманды паказалі фантастычны футбол, аднак галоў забіта не было. Усё вырашыў удар Іванавіча ў дадатковы час (на 94-й хвіліне).
Нагадаем, у першым матчы "Ліверпуль" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 1:1. У фінале лонданцы згуляюць з пераможцам супрацьстаяння "Тотэнхэма" і "Шэфілд Юнайтэд".
Фота: Fotolia