Ліянэль Месі змяніў імідж і стаў бландынам (фота)
Аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі змяніў імідж і пафарбаваўся ў бландына. Фотаздымкі "абноўленага" Месі з'явіліся ў сацыяльных сетках. У прыватнасці, фатаграфію з Месі-бландынам апублікаваў Луіс Суарэс у Фэйсбуку.
29-гадовы форвард "Барселоны" зараз знаходзіцца на перадсезонным зборы свайго клуба.
Пасля Кубка Амерыкі, дзе Месі разам са зборнай Аргенціны заваяваў срэбра, футбаліст абвясціў, што хоча завяршыць міжнародную кар'еру.
Так выглядаў Месі да змены іміджу. Фота: epa/vostock-photo