LSTR-Адзенне выпусцілі світшот з птушкай года, 10% ад продажаў пойдуць эколагам
Брэнд LSTR-Адзенне разам з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выпусціў світшот з птушкай 2019 года — вялікім арляцом. 10% ад продажаў кампанія пералічвае на ахову прыроды.
Гэта ўжо трэці світшот, які “LSTR-Адзенне” выпусціў у супрацоўніцтве з АПБ. Раней былі світшоты са шчыглом і зімародкам. На атрыманыя ад іх продажаў сродкі АПБ змагла набыць інструменты для расчысткі Тураўскага луга ад хмызняку, каб там маглі загнездавацца птушкі.
Вялікі арлец — рэдкая птушка, якой пагражае глабальнае знікненне. Яна пазбягае чалавека і гняздуецца ў глухіх балоцістых мясцінах, колькасць якіх скарачаецца.
Вялікі арлец / АПБ
Серыя світшотаў з вялікім арляцом лімітаваная, пакуль маюцца толькі жаночыя мадэлі памераў XS, S, M , L.
Хочаш больш навінаў і самае галоўнае? Падпішыся на тэлеграм-канал Еўрарадыё!