Луцэнка: Тэрарысты акружаныя і падзеленыя на тры часткі (відэа)

Юрый Луцэнка адзначыў гераізм вайскоўцаў, якія каля тыдня ўтрымлівалі мяжу пад пастаяннымі артылерыйскімі абстрэламі, як з боку тэрарыстаў, так і з боку Расіі. Пасля праведзенай днямі перагрупоўкі ўкраінскіх сілаў, падцягвання рэзерваў, адбыўся пералом. На ўсіх участках дэсантнікі, спецназаўцы, Нацгвардыя і добраахвотнікі перайшлі ў наступ.

Луцэнка сцвярджае, што тэрарыстычная групоўка падзеленая на тры часткі: Луганск аддзелены ад Данецка, у акружэнні апынулася групоўка, размешчаная ў Лісічанску і Севераданецку. Вайскоўцы рыхтуюцца да завяршэння антытэрарыстычнай аперацыі, у іх выдатны баявы дух, сказаў Луцэнка.

Таксама дарадца Парашэнкі адзначыў, што Масква правакуе Кіеў на аб'яўленне паўнавартаснай вайны, "да якой Украіна не гатовая".

Фота — прэс-служба Мінабароны Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі