Лукашэнка: 2020 год стане часам умацавання беларускай нацыі
Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце падвёў вынікі 2019 года і акрэсліў перспектывы на год наступны. “Зроблена нямала, але і шмат яшчэ давядзецца здзейсніць”, — гаварыў ён. Лукашэнка нагадаў пра прэзідэнцкія выбары, якія мусяць адбыцца ў 2020-м. “Разам нам трэба будзе вызначыць свой лёс і будучыню нашай суверэннай Беларусі”, — падкрэсліў беларускі кіраўнік. Ён прагназуе, што ў новым годзе беларусам у чарговы раз давядзецца змагацца за права “людзьмі звацца”, праходзіць праз цяжкую працу і выпрабаванні. Бо “права самастойна выбудоўваць свой лёс лёгка не даецца”.
“Будучы год стане для ўсіх нас часам далейшага станаўлення і ўмацавання беларускай нацыі, захавання асноўных рысаў ідэнтычнасці і характару беларусаў”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў святочным звароце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.